Беларуская Служба

Дональд Туск: Наступствы пагаднення ЕС з Меркасур не будуць драматычнымі для нашых фермераў

19.12.2025 12:05
Падпісанне дамовы ЕС-Меркасур адкладзена да студзеня. 
  -    2026 .
Падпісанне пагаднення ЕС-Меркасур адкладзена на студзень 2026 г. Фота: Беларуская служба Польскага радыё, https://www.polskieradio.pl/396

Наступствы гандлёвага пагаднення Еўрапейскага саюза з краінамі Меркасур (эканамічнае і палітычнае пагадненне паміж Аргенцінай, Бразіліяй, Уругваем, Парагваем,  Венесуэлай і Балівіяй) не будуць драматычнымі для сельскагаспадарчых вытворцаў, заявіў у пятніцу, 19 снежня, пасля саміту ЕС прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. 

— Не хачу казаць, што нам ўдалося «вырваць зубы» дамове з  Меркасур, але магчымыя наступствы дамовы не стануць крытычнымі для польскіх фермераў. У тых выпадках, дзе негатыўны ўплыў усё ж узнікне, Еўрапейскі Саюз будзе абавязаны задзейнічаць розныя механізмы абароны, страхавання і фінансавай дапамогі.

Раней планавалася, што ў суботу, 20 снежня, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен адправіцца ў Бразілію, каб абвясціць пра заключэнне пагаднення на саміце з краінамі Лацінскай Амерыкі. Аднак прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявілі, што ім неабходны дадатковы час для прыняцця канчатковага рашэння. Падпісанне дамовы ЕС-Меркасур адкладзена да студзеня. 

iar/эж