У адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі, знішчальнікі падняліся ў паветра, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзеныя ў стан гатоўнасці.
«Гэтыя аперацыі маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі і абарону паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, прылеглых да пагражаемых тэрыторый», — паведаміла камандаванне.
А 8 раніцы польскія і саюзныя паветраныя сілы спынілі аперацыю ў паветранай прасторы Польшчы, звязаную з ударамі Расійскай Федэрацыі па Украіне. Адначасова аднавілі працу аэрапорты ў Жэшуве і Любліне . Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці. Парушэнняў паветранай прасторы Польшчы не назіралася.
Падчас сённяшняй паветранай аперацыі польскія ВПС атрымалі падтрымку ад ВПС ЗША і Іспаніі. Узброеныя сілы Нідэрландаў падтрымалі Польшчу сістэмамі супрацьпаветранай абароны.
Уначы з-за расійскіх авіяўдараў ва Украіне Польшча часова закрыла аэрапорты ў Жэшуве і Любліне. У гэтым раёне дзейнічалі польскія і саюзныя знішчальнікі.
ПР/юл