Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы: Еўропа мусіць быць згуртаванай як ніколі раней

05.01.2026 17:32
Дональд Туск заявіў, што слабая і раз’яднаная Еўропа не будзе ўспрымацца сур’ёзна ні саюзнікамі, ні ворагамі. 
Ілюстрацыя Фота: Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што слабая і раз’яднаная Еўропа не будзе ўспрымацца сур’ёзна ні саюзнікамі, ні ворагамі. У звароце, апублікаваным на платформе X, палітык заклікаў еўрапейскія краіны да максімальнай еднасці і далейшага ўмацавання абароназдольнасці.

«Ні вораг, ні саюзнік не будзе лічыцца са слабой і падзеленай Еўропай. Мы мусім паверыць ва ўласную сілу, працягваць узбройвацца і заставацца згуртаванымі як ніколі раней. Адзін за ўсіх, усе за аднаго. Інакш мы прайграем», — напісаў Дональд Туск.

Заява польскага прэм’ера прагучала на фоне абвастрэння міжнароднай сітуацыі: праз два дні пасля захопу ў Венесуэле Нікаласа Мадура амерыканскімі сіламі і напярэдадні сустрэчы так званай Кааліцыі рашучых у Парыжы, на якой краіны-партнёры плануюць узгадніць канкрэтныя гарантыі бяспекі для Украіны.

Дональд Туск возьме ўдзел у парыжскай сустрэчы, ініцыяванай прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Паводле прагнозаў экспертаў, 6 студзеня лідары кааліцыі павінны зацвердзіць прапановы, падрыхтаваныя дарадцамі па нацыянальнай бяспецы краін, што падтрымліваюць Украіну.

pap/эж



Былы міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч: Пуцін выйдзе з гэтых перамоў пераможцам

29.12.2025 12:22
Паводле Чапутовіча, Расія мае падтрымку з боку Кітая і Індыі, у той час як ЗША страцілі статус глабальнага гегемона.

Зяленскі агучыў маштабы расійскага паветранага тэрору за тыдзень

04.01.2026 12:06
Зяленскі падкрэсліў, што стабільнасць і прадказальнасць дапамогі для Украіны – гэта тое, што рэальна можа падштурхнуць Маскву да дыпламатыі.