Беларуская Служба

МВФ: Польшча недастаткова выкарыстоўвае ўласны чалавечы капітал

17.01.2026 09:11
У Польшчы ёсць кампетэнтныя інжынеры, праграмісты і навукоўцы, але бізнес не дэманструе дастатковай патрэбы ў іх ведах і навыках.
.
Ілюстрацыя.shutterstock/LookerStudio

Паводле звестак Міжнароднага валютнага фонду, Польшча не выкарыстоўвае ў поўнай меры чалавечы патэнцыял, якім валодае. У краіне ёсць вялікая колькасць інжынераў і праграмістаў, аднак рынак — як дзяржаўны, так і прыватны — па розных прычынах не задзейнічае іх належным чынам, — паведамляе Puls Biznesu.

Як вынікае з дакладу МВФ Bridging Skill Gaps for the Future: New Jobs Creation in the AI Age, Польшча ўваходзіць у вузкі круг краін, найлепш падрыхтаваных да забеспячэння найбольш перадавых кампетэнцый. Краіна апярэджвае, у прыватнасці, Нідэрланды, ЗША, Германію і Францыю, саступаючы пераважна скандынаўскім дзяржавам. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень падрыхтаванасці спецыялістаў у многіх сучасных галінах гаспадаркі. Аднак, як адзначае выданне, наяўныя даныя паказваюць, што гэты патэнцыял выкарыстоўваецца не ў поўным аб’ёме.

У Польшчы ёсць кампетэнтныя інжынеры, праграмісты і навукоўцы, але бізнес не дэманструе дастатковай патрэбы ў іх ведах і навыках. Інакш кажучы, існуе прапанова высокакваліфікаваных кадраў, аднак бракуе адпаведнага попыту, падкрэсліваюць у выданні.

Польскі прыватны сектар у значнай ступені сканцэнтраваны на галінах з адносна нізкім узроўнем тэхналагічнай складанасці — такіх як рознічны гандаль або вытворчасць аўтамабільных камплектуючых. Гэта абмяжоўвае попыт на інавацыі і на спецыялістаў, здольных іх ствараць.

Эканаміст Ігнацы Мараўскі, якога цытуе Puls Biznesu, лічыць, што дзяржаўны сектар павінен выкарыстаць маштабныя інвестыцыі ў абарону, ахову здароўя і энергетыку — у тым ліку атамную і аднаўляльную — для фармавання рынку для інавацыйных польскіх кампаній. Адмысловец нагадаў, што менавіта такі механізм спрыяў росту адной з візітовак польскага ІТ-сектара — кампаніі Asseco, развіццё якой значна паскорылася дзякуючы працы для банкаўскай сферы і дзяржаўных устаноў, у тым ліку  Фонду сацыяльнага страхавання (ZUS). На думку эксперта, гэта можа стаць самым хуткім шляхам да павышэння інавацыйнасці польскіх кампаній і росту попыту на работнікаў з высокім узроўнем прафесійных ведаў.

эж

Амаль 70 % беларускіх эмігрантаў у Польшчы плануюць тут застацца – даследаванне Нацбанка Польшчы

28.11.2025 12:56
Нацыянальны банк Польшчы апублікаваў даследаванне «Жыццё і эканамічнае становішча імігрантаў з Беларусі ў Польшчы ў 2025 годзе». Высновы паказваюць імігрантаў з Беларусі як адукаваных і накіраваных на прафесійную рэалізацыю.