Беларуская Служба

Палякі адпраўляюць жыхарам Кіева генератары і газавыя печкі

23.01.2026 14:51
Генератары былі набыты за кошт сродкаў, атрыманых у выніку кампаніі «Цяпло для Кіева».
Ілюстрацыйны здымакБеларуская служба Польскага радыё/Я. Смялоўская

Калоны машын з генератарамі для Украіны адправіліся сёння з Польшчы. Пасля масавых налётаў Расіі на крытычна важную інфраструктуру мільёны ўкраінцаў засталіся без электрычнасці, вады і ацяплення ў сярэдзіне суровай зімы.

Генератары былі набыты за кошт сродкаў, атрыманых у выніку кампаніі «Цяпло для Кіева». Збор арганізавала Наталля Панчэнка з фонду Stand With Ukraine.

— Мы ўсе разам паказалі, што нам неабыякавы лёс людзей, якіх Пуцін штодня бамбіць, што нам неабыякавы ўкраінскія дзеці, лёс людзей, якія пакутуюць у марозе, без цяпла, без святла, а часам, здаецца, і без надзеі. Мы можам ганарыцца польскім грамадствам і сёння адпраўляемся ў Кіеў.

Сёння (23 студзеня) у Кіеў адправіліся 230 генератараў. Астатнія пастаўкі пачнуцца ў бліжэйшыя дні. Акрамя генератараў, ва Украіну будуць дастаўлены газавыя печкі і духоўкі, а таксама выратавальныя коўдры. У выніку кампаніі ўжо сабрана каля шасці мільёнаў злотых (1 мільён 420 тысяч еўра)

Каля дзвюх тысяч жылых будынкаў у Кіеве застаюцца без ацяплення.

IAR/яс