Беларуская Служба

120 тыс. валанцёраў прымаюць удзел у найвялікшай дабрачыннай акцыі ў Польшчы 

24.01.2026 15:04
Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці (WOŚP) збірае грошы на дыягностыку і лячэнне захворванняў страўнікава-кішачнага тракту ў дзяцей.
    (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy, WOŚP)      34-
Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy, WOŚP) праходзіць у Польшчы ўжо ў 34-ы раз Shutterstock

У нядзелю, 25 студзеня, Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy, WOŚP) правядзе агульнанацыянальны збор сродкаў на дыягностыку і лячэнне захворванняў страўнікава-кішачнага тракту ў дзяцей. У акцыі возьмуць удзел каля 120 тысяч валанцёраў, аб’яднаных у амаль 1,7 тысячы штабоў, у тым ліку за мяжой. Ахвяраваць можна будзе як у папяровыя скарбонкі, так і анлайн — праз віртуальныя «э-скарбонкі» і інтэрнэт-аўкцыёны.

Акцыі традыцыйна завершыцца гала-канцэртам каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве, адкуль на працягу нядзелі зборам ва ўсёй краіне будзе кіраваць заснавальнік WOŚP Ежы Оўсяк. 

Сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку дзіцячай гастраэнтэралогіі — сферы, якая ўпершыню стала галоўнай мэтай збору. Паводле ацэнак, праблемы з органамі стрававання маюць да 1,5 мільёна дзяцей у Польшчы. Летась падчас WOŚP было сабрана больш за 289 млн злотых (каля 70 млн злотых).

pap/эж


Залатыя бутсы прэм’ера – адзін з гітоў аўкцыёна, які пройдзе ў рамках сёлетняй акцыі Вялікі аркестр каляднай дабрачыннасці (ВІДЭА)

22.01.2026 15:01
У 34-ы фінал сусветнавядомай дабрачыннай акцыі традыцыйна ўключылася ўсе праграмы грамадскага Польскага радыё.