Беларуская Служба

Падчас Вялікага фіналу ў Варшаве выступіць беластоцкі гурт Szeptucha

25.01.2026 13:08
Яго музыка натхнёная традыцыямі Падляшша, дзе пражывае шмат этнічных беларусаў.
 -    .
Сёння - фінал вялікай дабрачыннай акцыі.Фота: PAP/Leszek Szymański

Канцэрт адбудзецца ў тэлевізійнай студыі, адразу пасля цырымоніі «Святло ў неба», — запрашае кіраўнік Вялікага аркестра Каляднай дабрачыннасці Ежы Оўсяк.

— Так, гурт Szeptucha грае. Нагадаю, гурт спяваў на самым цудоўным фестывалі на свеце. Гэта гукі, якія суправаджаюць наш вялікі фінал. Мы раім таксама пазнаёміцца бліжэй з іх музыкай, паколькі мы выдалі дыск калектыву. Гэта тая музыка, якая дасць вам шмат пазітыўнай энергіі.

Сёлетні Вялікі фінал Вялікага аркестра Каляднай дабрачыннасці накіраваны на дыягностыку і лячэнне гастраэнтэралагічных захворванняў у самых маленькіх пацыентаў. Тэма Вялікага фіналу: «Здаровыя жывоцікі нашых дзяцей».

IAR/нг

Ужо сёння – фінал дабрачыннай акцыі. Сабраныя сродкі прызначаць на дыягностыку і лячэнне дзяцей

25.01.2026 08:23
Захворванні стрававальнага тракту закранаюць каля 1,2–1,5 мільёна дзяцей.