Беларуская Служба

У касцёлах Кракаўскай дыяцэзіі будуць збіраць сродкі на набыццё генератараў для Кіева

25.01.2026 16:20
Мітрапаліт звярнуўся з запытам, як можа дапамагчы каталіцкі касцёл Польшчы.
. -       .
Ілюстрацыя. З-за масіраваных расійскіх удараў пашкоджаная ўкраінская энергетычная інфраструктура. Фота: Pixabay/GDJ

Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Гжэгаж Рысь (Grzegorz Ryś) звярнуўся ў лісце да вернікаў з просьбай аб дапамозе Кіеву. 1 лютага ў касцёлах, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Кракаўскай архідыяцэзіі, адбудзецца збор грошай. Сабраныя сродкі будзе набытае абсталяванне для жыхароў сталіцы Украіны.

У сваім лісце да вернікаў кардынал Гжэгаж Рысь працытаваў пасланне архібіскупа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука. Ён напісаў, што ў Кіеве моцныя маразы, і жыхары змагаюцца за сваё жыццё. А расійскія напады працягваюцца.

Мітрапаліт звярнуўся з запытам, як можа дапамагчы каталіцкі касцёл Польшчы. Арцыбіскуп Шаўчук паведаміў, што ўкраінскаму боку тэрмінова патрэбныя магутныя генератары і мабільныя ацяпляльныя станцыі. Гэтыя сродкі забяспечаць ацяпленнем і асвятленнем жыхароў найбольш пацярпелых раёнаў горада.

Таму кардынал Рысь вырашыў правесці 1 лютага збор сродкаў у касцёлах Кракаўскай архідыяцэзіі. Усе сабраныя сродкі будуць выкарыстаны для набыцця неабходнага абсталявання.

У нядзелю, 8 лютага, вернікі будуць праінфармаваныя аб сабранай суме і набытым абсталяванні.

У сталіцы Украіны тысячы людзей ужо некалькі тыдняў жывуць без ацяплення і электраэнергіі. Напрыклад, у кватэры спадарыні Таццяны толькі адзін градус цяпла, вокны завешаны падушкамі. Таццяна расказала, што заўсёды кладзецца спаць у цёплым адзенні і шапцы, а таксама змагла начаваць некаторы час у сваякоў,  — сказала Таццяна журналістам Свабоды.

— Я не хачу вам паказваць, колькі на мне гэтых камізэлек. Як капуста, і шапачка. Шапачка — гэта святое, каб спаць у «цёплай» кватэрцы. Калі было два градусы, мы напрасіліся да сваякоў, каб нас прынялі. І ў іх пераначавалі. Далей будзем шукаць яшчэ.

Каб не дапусціць замярзання труб, Таццяна ўключае абагравальнік, калі ёсць электрычнасць.

IAR/Свабода/нг