Гандлёвае пагадненне паміж Еўрапейскім Саюзам і Індыяй, якое цяпер знаходзіцца на стадыі перамоў, можа стаць важнай магчымасцю для Польшчы, — перакананы намеснік міністр замежных спраў Польшчы Ігнацы Немчыцкі. У Бруселі дыпламат адзначыў, што Індыя з’яўляецца адным з найбуйнейшых рынкаў у свеце:
«Мы маем практычна поўнае выключэнне сельскагаспадарчых пытанняў, таму тут абсалюту няма прычын для асцярог, такіх, як у выпадку з Меркасур. Затое ёсць магчымасці для іншых галін прамысловасці. Хачу нагадаць, што дагэтуль Польшча атрымлівала выгаду з усіх гандлёвых пагадненняў, якія заключаў Еўрапейскі Саюз, таму ў выпадку з Індыяй усе разлікі паказваюць, што сітуацыя будзе аналагічнай», — заявіў Немчыцкі.
Еўрапейская Камісія плануе папярэдне ўзгадніць пагадненне ўжо ў аўторак, 27 студзеня, у Дэлі падчас саміту ЕС–Індыя. Пасля гэтага дакумент павінны ўхваліць краіны-члены і падпісаць яго. Для параўнання, працэдура зацвярджэння пагаднення з краінамі Меркасур заняла каля года.
iar/эж