Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Наша мяжа з Беларуссю ахоўваецца найлепш сярод усіх знешніх межаў ЕС

27.01.2026 15:19
Сродкі з праграмы ЕС SAFE будуць прызначаныя, сярод іншага, на ўмацаванне ўсходняй мяжы, барацьбу з нелегальнай і арганізаванай міграцыяй. 
  .
Прэм'ер Польшчы Д. Туск Фотa: PAP/Rafał Guz

Амаль 200 млрд злотых (48 млрд еўра)  атрымае Польшча ў межах абарончай праграмы ЕС SAFE. Гэтыя сродкі прызначаныя на ўмацаванне ўсходняй мяжы, барацьбу з нелегальнай і арганізаванай міграцыяй, а таксама на развіццё абароннай прамысловасці.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск перад пасяджэннем урада падкрэсліў, што грошы ў рамках праграмы SAFE пойдуць найперш у польскія кампаніі, у тым ліку ў Польскую групу ўзбраенняў, і будуць працаваць як на эканоміку, так і на бяспеку краіны:

«Карысныя і ў грамадзянскім, і ў вайсковым вымярэнні. Праграма SAFE з’яўляецца тут узорным прыкладам. Гэтыя грошы будуць падсцябнуць развіццё польскай эканомікі,  інвестыцый. Амаль 30 праектаў з больш як сотні — гэта непасрэдна «Усходні шчыт» і ўсходняя мяжа. Таму яны будуць непасрэдна працаваць на нашу бяспеку».

Паводле прэм’ера, больш за 80% сродкаў з праграмы SAFE будуць выдаткаваныя ў польскай абароннай прамысловасці. Дональд Туск таксама адзначыў, што мяжа Польшчы з Беларуссю цяпер ахоўваецца найлепш сярод усіх знешніх межаў Еўрапейскага Саюза.

iar/эж