Беларуская Служба

У Варшаве зноў запрацуюць спецыяльныя палаткі, дзе можна будзе сагрэцца

30.01.2026 15:46
Палаткі будуць працаваць з 6:00 да 18:00 да панядзелка.
:
Фота:Rafał Trzaskowski/X

Варшава рыхтуецца да другой хвалі замаразкаў. У суботу раніцай (31 студзеня) на ключавых транспартных вузлах будуць устаноўлены абагравальныя станцыі — палаткі з гарачымі напоямі.

Паводле слоў намесніцы прэс-сакратара варшаўскай ратушы Мажэны Гаўкоўскай (Marzena Gawkowska), гэтымі аб'ектамі будзе кіраваць Дзяржаўная пажарная служба, якая паставіць абагравальнікі.

«Дзякуючы супрацоўніцтву з Муніцыпальным прадпрыемствам водазабеспячэння і каналізацыі (MPWiK) жыхары змогуць сагрэцца гарачай гарбатай і кавай. Сярод месцаў, дзе яны будуць размешчаны, — станцыя метро «Цэнтр», кальцавая развязка «Вятрачна» паміж вуліцамі Грахоўскай і Вашынгтонскім праспектам, праспект Салідарнасці на скрыжаванні з вуліцай Тарговай, канчатковы прыпынак метро «Віляноўская» і вуліца Жэромскага на скрыжаванні з вуліцай Марымонцкай».

Палаткі будуць працаваць з 6:00 да 18:00 да панядзелка (2 лютага). Упраўленне грамадскага транспарту (ZTM) сёння (30 студзеня) запускае свае цёплыя аўтобусы. Два спецыяльныя аўтобусы пачнуць працаваць а 18:00, кажа прэс-сакратар ZTM Томаш Кунерт. Гэта бясплатныя аўтобусы «Ogrzej się - лінія A» і «Ogrzej się - лінія B».

IAR/нг

Моцны мароз утрымаецца ў бліжэйшыя дні, у некаторых рэгіёнах – да мінус 30

30.01.2026 08:58
Ноч з нядзелі на панядзелак будзе самая халодная.