Беларуская Служба

Абарона энергетычнай інфраструктуры Польшчы – наш прыярытэт – віцэ-старшыня PGE ў Бруселі

04.02.2026 08:02
Асаблівай увагі патрабуе энергетычная сістэма ва ўсходняй частцы Польшчы, то бок на памежжы з Расіяй, Беларуссю і Украінай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. sebaonflames/pixabay.com/CC0

Абарона энергетычнай інфраструктуры ў Польшчы ў цяперашні час з'яўляецца прыярытэтам, пра гэта на канферэнцыі ў Бруселі гаварыў віцэ-старшыня PGE Polska Grupa Energetyczna Марцін Ляскоўскі (Marcin Laskowski). Паводле яго, досвед Украіны паказвае, што крытычна важная інфраструктура – гэта першая мэта нападаў.

Для ўзмацнення абароны энергетычнай інфраструктуры Польшча хоча выкарыстаць, сярод іншага, сродкі з крэдытнага фонду SAFE і новага бюджэту ЕС пасля 2027 года.

- Што тычыцца далейшай трансфармацыі энергетыкі, з асаблівым акцэнтам на важнасць бяспекі, мы павінны выкарыстоўваць усе магчымыя праграмы, каб гарантаваць, што гэтая інфраструктура будзе сучаснай, устойлівай і гнуткай, але, перш за ўсё, што яна будзе належным чынам рэагаваць не толькі на ўмовы надворʼя і клімату, але таксама на патрэбы канчатковых карыстальнікаў і на пагрозы з боку патэнцыйных агрэсараў.

Марцін Ляскоўскі падкрэсліў, што PGE Dystrybucja зʼяўляецца найбуйнейшым аператарам размеркавальнай сістэмы ў Польшчы. Яна адказвае амаль за 40 працэнтаў энергасістэмы краіны, у тым ліку ва ўсходняй частцы краіны, то бок на памежжы з Расіяй, Беларуссю і Украінай. Гэтыя элементы сеткі, як падкрэсліў віцэ-старшыня PGE, маюць вырашальнае значэнне для энергетычнай устойлівасці і бяспекі краіны.

IAR/аз