Больш за 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў на стадыёне «Сан-Сіра» ў Мілане.
Два алімпійскія факелы – адна з самых відовішчных інавацый 25-х зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карціне, якія пачнуцца 6 лютага і будуць доўжыцца да 22 лютага. Упершыню факелы будуць запальвацца і гасіць ідэальна сінхронна ў двух гарадах-гаспадарах.
Найбольшыя надзеі Польшча на медалі ўскладае на канькабежцаў і скакуноў з трампліна, гаворыць намеснік міністра спорту Польшчы Пётр Борыс:
- Кожны старт, кожны поспех, медаль важныя ў пунктавым заліку. Вядома, наша мара – гэта медалі. У апошніх Зімовых гульнях у нас быў толькі адзін медаль. Мы вельмі разлічваем на канькабежцаў. Гэта цудоўныя спартсмены, якія падчас апошняга Чэмпіянатау Еўропы здабылі 11 медаляў. У нас выдатны сноўборд. Лічым на скакуноў з трампліна, хоць з іх формай бывае па-рознаму.
Агулам на зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане-Карціна-дʼАмпецца паехала 60 польскіх спартсменаў, каб спаборнічаць у 12 з 16 дысцыплін.
ав