Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэўся з маладымі футбалістамі і пачаставаў іх піцай

08.02.2026 08:36
Прэм'ер-міністр дамовіўся аб сустрэчы з маладымі спартсменамі яшчэ ў лістападзе.
Donald Tusk.
Donald Tusk.Фота: gov.pl

З нагоды Міжнароднага дня піцы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў маладых футбалістаў, з якімі ён некаторы час таму дамовіўся аб сустрэчы. Старшыня Кабінета міністраў апублікаваў у сацыяльных сетках відэа, на якім ён частуе спартсменаў піцай.

— Як мы і дамаўляліся. Давайце дзяліць яе, пакуль цёплая. У будучым годзе таксама будзеце ўдзельнічаць у турніры?
— Так, канешне.
— Усе з вас думаюць пра сур’ёзную кар’еру, прафесійную?
— Так.

Прэм'ер-міністр дамовіўся аб сустрэчы з маладымі спартсменамі ў лістападзе, але сустрэча магла адбыцца пры ўмове, што гульцы набралі паўмільёна лайкаў у сацыяльных сетках. Нягледзячы на тое, што маладыя футбалісты не справіліся з гэтай задачай, прэм'ер-міністр сустрэўся з гульцамі надоечы Міжнароднага дня піцы, які адзначаецца 9 лютага.

IAR/нг