Беларуская Служба

У панядзелак у 14.00 заканчваюцца аўкцыёны ў карысць вялікай дабрачыннай акцыі

08.02.2026 16:47
У ім удзельнічаюць і журналісты нашай праграмы. 
34-
34-ы фінал Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасціwośp/facebook.com

Ужо апошні шанец на ўдзел у некалькіх унікальных дабрачынных радыёаўкцыёнах. Польскае радыё грае з Вялікім аркестрам каляднай дабрачыннасці. Агулам слухачы ўжо ахвяравалі амаль 200 000 злотых.

У радыёаўкцыёнах удзельнічаюць і нашы калегі – пераможца зможа правесці дзень на Польскім радыё для замежжа.

Таргі заканчваюцца заўтра (9 лютага) а 14:00. 25 студзеня падчас грандыёзнага фіналу Вялікага аркестра Каляднай дабрачыннасці на Польскім радыё 1 адбыўся аўкцыён, у якім разыгралі «Залатое сэрца». Найвышэйшую стаўку — 100 000 злотых — прапанаваў спадар Патрык, слухач Польскага радыё з Нідэрландаў.

Ганаровы «Залаты мікрафон», прысуджаны трагічна загінулай журналістцы Трэцяга каналу Польскага радыё Касі Стапарчык, быў прададзены на аўкцыёне за больш чым 36 000 злотых. Сёлетні збор сродкаў накіраваны на падтрымку дыягностыкі і лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту ў дзяцей.

IAR/нг