Беларуская Служба

Пасяджэнне групы па расследаванні польскіх пытанняў у «справе Джэфры Эпштэйна» адбудзецца на гэтым тыдні

09.02.2026 09:01
Група павінна паясніць прысутнасць і ролю палякаў у асяроддзі прысуджанага за педафілію фінансіста.
Міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк PAP/Piotr Nowak

Міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк абвясціў, што на гэтым тыдні адбудзецца першае паседжанне групы па расследаванні польскіх пытанняў у «справе Джэфры Эпштэйна».

Нагадваем, на пачатку лютага прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў аб стварэнні спецыяльнай аналітычнай групы ў сувязі са скандалам з педафіліяй у ЗША.

Вальдэмар Журэк (Waldemar Żurek) паведаміў, што мэтай групы будзе паясненне прысутнасці і ролі палякаў у асяроддзі, прысуджанага за педафілію фінансіста:

- Верагодна ў ягоным штабе, які кіраваў, гэтымі жахлівымі дзеяннямі, былі два польскія грамадзяне: жанчына і мужчына. Нам вядомыя гэтыя прозвішчы. Пакуль ніхто з пацярпелых не паведаміў нам пра згаданы факт. Аднак мы ведаем, што вярбоўка жанчын, магчыма, у тым ліку непаўналетніх, праходзіла таксама ў Польшчы.

Міністр таксама паведаміў, што група па расследаванні польскіх пытанняў у «справе Джэфры Эпштэйна» звернецца да амерыканскага боку з просьбай прадаставіць неапублікаваныя да гэтай пары дакументы. Склад згаданай групы будзе засакрэчаны.

30 студзеня Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала прыблізна 3 мільёны старонак дакументаў з матэрыялаў «справы Джэфры Эпштэйна». Памерлы амерыканскі фінансіст падтрымліваў кантакты з шматлікімі багатымі і ўплывовымі асобамі і займаўся сутэнёрствам. У апублікаваных дакументах фігуруюць таксама польскія прозвішчы.

У дакументах згадваецца таксама прозвішча прэзідэнта Дональда Трампа, мільярдэраў Біла Гейтса і Рычарда Брэнсана.

Джэфы Эпштэйн памёр 10 жніўня 2019 года ў арышце. Верагодна ён скончыў жыццё самагубствам праз павешанне.

IAR/аз

Крэмль выкарыстоўвае дакументы Эпштэйна для распаўсюджвання прапаганды пра «маральную перавагу» Расіі над Захадам

05.02.2026 12:30
Экспартны наратыў Крамля аб «маральнай перавазе» не мае шанцаў на поспех у Расіі. «Расейцы ведаюць, як жывуць іх эліты».