Акруговы суд у Беластоку асудзіў семярых замежнікаў на тэрміны ад шасці месяцаў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі і штрафы ў сувязі з трафікам праз мяжу. Паводле следства, злачынная група арганізавала перакідку не менш за 1320 чалавек праз польска-беларускую мяжу ў перыяд з 2022 па 2023 год.
Памежная служба паведаміла пра прысуд (які быў вынесены ў снежні мінулага года ў судзе ў Беластоку) сёння (11 лютага). Галоўным абвінавачаным з'яўляецца 28-гадовы грамадзянін Украіны, заявіла прэс-сакратар Падляшскага падраздзялення памежнай службы падпалкоўнік Катажына Здановіч.
– Грамадзянін Украіны абвінавачаны ў кіраванні арганізаванай злачыннай групай, якая займалася падрыхтоўкай і перакідкай людзей праз беларускую мяжу а таксама ў здзяйсненні крымінальных пагроз у адрас іншай асобы. Суд прыгаварыў яго да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі і канфіскацыі маёмасці на суму 3 мільёны 300 тысяч злотых.
Астатнія абвінавачаныя – двое грамадзян Грузіі і чацвёра грамадзян Малдовы – былі асуджаныя на тэрміны да аднаго года пазбаўлення волі і штрафы. Паводле звестак следчых, злачынная група была добра арганізаванай, дадае падпалкоўнік Здановіч.
– Актывісты групы праз камунікатары вербавалі кіроўцаў, арганізавалі аўтамабілі і вызначалі дакладныя месцы збору мігрантаў. Група арганізавала начлег, харчаванне і маніторыла сітуацыю ў памежнай зоне ды папярэджвала сваіх супрацоўнікаў аб узмоцненых дарожных інспекцыях.
Расследаванне гэтай справы пачалося з арышту кіроўцаў-курʼераў.
IAR/яс