Палякі, якія добраахвотна пойдуць абараняць Украіну ў мясцовым войску, пазбегнуць пакарання. Сейм (ніжняя палата парламента Польшчы) сёння прыняў закон, які вызваляе іх ад юрыдычнай адказнасці.
406 дэпутатаў прагаласавалі «за» закон, 4 — «супраць», 19 — «устрымаліся». Цяпер над законам будзе працаваць Сенат. Ён можа адобрыць законапраект, адхіліць або ўнесці ў яго папраўкі.
IAR/нг