Беларуская Служба

Спартыўны журналіст пра Кацпера Тамасяка: геніяльны спартсмен, які маланкава вучыцца

15.02.2026 11:35
Кацпер Тамасяк заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах па скачках з трампліна ў Італіі.
    (Kacper Tomasiak).
Польскі медаліст Кацпер Тамасяк (Kacper Tomasiak).PAP/Grzegorz Momot

Прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм'ер-міністр Дональд Туск павіншавалі Кацпера Тамасяка з заваяваннем бронзавага медаля ў спаборніцтвах па скачках з трампліна на вялікім трампліне на Алімпійскіх гульнях у Мілане-Корціне.

«Яшчэ адзін поспех палякаў, яшчэ адзін поспех Кацпера Тамасяка на Алімпіядзе! Кацпер — ты малайчына!» — напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сацыяльных сетках.

«Прыгожая гісторыя пішацца на нашых вачах. Віншуем, Кацпер!» — напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

«Кацпер Тамасяк — геніальны спартсмен», — кажа журналіст Лукаш Яхімяк, каментуючы другі медаль польскага дэбютанта на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Паводле слоў спартыўнага журналіста, Кацпер Тамасяк таксама прадэманстраваў сваю выключную псіхалагічную сілу.

— Ён паказвае, што з'яўляецца фенаменальнеым скакуном, з выдатным разуменнем умоваў. Калі трэнер яму гаворыць: зрабі так і так, ён адразу ведае, як гэта зрабіць, маментальна ўсё разумее. Вельмі хутка вучыцца. Калі паяўляецца нейкая магчымасць, ён за яе трымаецца і не адпускае, выкарыстоўваючы максімальна.

Кацпер Тамасяк заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах па скачках з трампліна ў Італіі. Ён паказаў рэзультат 133 і 138,5 метраў, што забяспечыла яму бронзавы медаль. Гэта другі яго медаль сёлета на Зімняй алімпіядзе.

IAR/нг