Два гады пазбаўлення волі без права адтэрміноўкі і сто тысяч злотых штрафаў. Такі прысуд вынес Мацею М. раённы суд у Познані. Мужчыну абвінавацілі ў 19 злачынствах, у тым ліку ў жорсткім абыходжанні з жывёламі.
Мацей М. пад выглядам цырка нібыта разводзіў да трохсот экзатычных жывёл, у тым ліку тыграў, леапардаў і пум.
На думку суда, прызначанае пакаранне ў спалучэнні з забаронай на валоданне жывёламі з'яўляецца справядлівай расплатай за ўчыненыя злачынствы, заявіла суддзя Яанна Руціньска ў абгрунтаванні прысуду:
- Усвядоміць не толькі яму, але і яго магчымым паслядоўнікам, што здзяйсненне злачынстваў, у тым па артыкулах з Закону аб абароне жывёл, не аплочваецца і раней ці пазней прыводзіць да адпаведнай рэакцыі правасуддзя.
Пра незаконнае развядзенне жывёл у Пышанцы стала вядома ў 2017 годзе, калі праваабаронцы і праваахоўныя органы зʼехаліся ў вёску недалёка ад Срэма. На ўчастку Мацея М. было знойдзена больш за трыста жывёл, у тым ліку тыгры, леапарды, пумы і каракалы. Арганізацыі па абароне правоў жывёл гадамі чакалі прысуду па гэтай справе.
Прысуд не канчатковы. Абвінавачаны і яго адвакат не зʼявіліся ў судзе на яго абвяшчэнне.
ав