Беларуская Служба

1,5 мільёна падатковых дэкларацый падалі па інтэрнэце падаткалатнікі ў Польшчы

18.02.2026 16:01
Паводле чыноўнікаў, тэмпы падачы гэтых дакументаў хутчэйшыя, чым у мінулым годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Steve Buissinne/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 1,5 мільёна падатковых дэкларацый (PIT) за мінулы год, падалі ў падатковую службу падаткаплатнікі ў Польшчы пры дапамозе інтэрнэту. Дэкларацыю аб разліку падаткаў за мінулы год можна аформіць у сядзібе падатковай службы, па пошце, але прасцей за ўсё зрабіць гэта праз інтэрнэт, у прыватнасці з дапамогай сэрвісу Twój e-PIT.

Нагадваем, падатковыя дэкларацыі за 2025 год можна перадаваць з апошняй нядзелі, то бок 15 лютага. Паводле чыноўнікаў, тэмпы падачы дакументаў хутчэйшыя, чым у мінулым годзе.

Прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасячыньска (Justyna Pasieczyńska) падкрэслівае, што падача падатковай дэкларацыі ў электронным выглядзе – гэта хуткі і бяспечны спосаб разліку з падатковымі службамі:

- Пры дапамозе паслугі Twój e-PIT можна больш зручна і хутчэй перадаць падатковую дэкларацыю, разлічыцца з падатковымі службамі і атрымаць назад пераплачаны падатак.

Паслугай e-PIT можна скарыстацца на любой прыладзе, падключанай да інтэрнэту. Падатковыя дэкларацыі за 2025 год падаткаплатнікі ў Польшчы павінны перадаць да 30 красавіка.

Цягам апошніх гадоў у Польшчы расце колькасць падаткаплатнікаў, якія карыстаюцца магчымасцю падачы дэкларацыі менавіта праз інтэрнэт.

IAR/аз