Беларуская Служба

Палякі масава вакцынуюцца ў аптэках 

20.02.2026 18:22
Вакцынацыю супраць розных інфекцыйных хвароб праводзяць каля 2200 аптэк па ўсёй Польшчы.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы ўсё больш людзей робяць прафілактычныя прышчэпкі ў аптэках. Найбольш прыкметны рост — у выпадку вакцынацыі супраць РСВ і грыпу, адзначае старшыня Вышэйшай урачэбнай палаты Польшчы Марэк Томкаў.

«Амаль на паўмільёна павялічылася колькасць людзей, прышчэпленых супраць РСВ. Летась гэта было ўсяго 70 тысяч, цяпер — ужо больш за 550 тысяч. Па-другое, у параўнанні з мінулым сезонам мы можам казаць пра 30 % росту вакцынацыі супраць грыпу. Вядома, мы стартавалі з вельмі нізкага ўзроўню, але спадзяёмся — і пра гэта кажуць спецыялісты, — што паступова пераадольваем гэты крытычна нізкі паказчык», — падкрэсліў лекар.

Кваліфікацыя пацыента і ўвядзенне вакцыны ў аптэцы бясплатныя. Аднак кампенсацыя кошту прэпарата залежыць, між іншым, ад узросту або наяўнасці хранічных захворванняў.

Вакцынацыю супраць розных інфекцыйных хвароб праводзяць каля 2200 аптэк па ўсёй Польшчы.

iar/эж