Алімпійскія гульні завяршаюцца. Цырымонія закрыцця адбудзецца ўвечары на спартыўнай арэне ў Вероне. Гэта таксама апошні дзень спартыўных спаборніцтваў, але без удзелу польскай зборнай.
Польская алімпійская зборная вернецца ў Польшчу ў панядзелак, гаворыць кіраўнік польскай алімпійскай місіі Конрад Нядзведскі:
- Гэта былі гульні, найбольш раскіданыя па розных месцах ва ўсёй гісторыі. Таму трэба было вельмі шмат сазвоньвацца. Думаю, мы справіліся з гэтай задачай. Нас таксама наведала вельмі шмат гасцей. І сем’і, і людзі палітыкі, і прэзідэнт, міністры. Гэта пазітыўны момант алімпіяды.
Наступным крокам будзе падвядзенне вынікаў сёлетняй паездкі.
Польскія спартсмены заваявалі чатыры медалі. Тры медалі заваявалі скакуны з трампліна і адзін канькабежац.
ав