У варшаўскім аэрапорце імя Шапэна іх сустракалі сем’і і заўзятары. Сярод спартсменаў быў віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў па хуткасным бегу на каньках на дыстанцыі 10 000 метраў Уладзімір Семірунны.
Сярэбраны прызёр прызнаўся, што толькі пасля старту і ўсплёску эмоцый да яго пачало даходзіць, чаго ён дасягнуў:
- Ноччу, пасля здабыцця медаля, я ляжаў і зразумеў, што я зрабіў. Але я ўжо казаў, што ўсё ж да шчасця крыху не хапае, бо я заўсёды імкнуся да золата. Але ў той дзень, калі я бег, па адчуванні серабро адчувалася золатам. Бо гэта была цяжкая перамога.
Польскія канькабежцы не могуць разлічваць на адпачынак пасля алімпіяды, бо чакае іх паездка на чэмпіянат свету.
Палякі завяршылі зімовыя гульні з чатырма медалямі – трыма сярэбранымі і адным бронзавым. Дзевятнаццацігадовы скакун з трампліна Кацпер Тамасяк заваяваў тры медалі, у тым ліку адзін у дуэце з Паўлам Вонсекам, а канькабежац Уладзімір Семiрунны ўзяў срэбра.
Гэта адзін з найлепшых вынікаў польскай зборнай у гісторыі зімовых спаборніцтваў і знак таго, што ў некалькіх дысцыплінах з'яўляецца новае пакаленне спартсменаў, здольных канкурыраваць з лепшымі ў свеце.
ав