Акрамя гэтага, у Польшчы таксама ствараюцца кампаніі з украінскім капіталам, гаворыць Аляксандра Вэйт-Кныжэўска з Польскага эканамічнага інстытута. З 2022 па 2025 год было створана больш за 14 500 такіх суб'ектаў гаспадарання:
- У выпадку з індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю мы заўважаем рост тэндэнцыі. З 2022 года колькасць ІП расце. У выпадку таварыстваў іх з кожным годам становіцца менш. Прычыны могуць быць розныя. Напрыклад, што рэгістрацыі ІП з’яўляецца значна прасцейшай.
Прыкладна 23-24% індывідуальных прадпрымальнікаў займаюцца будаўніцтвам. Далей ідуць праграмісты і сфера паслуг.
Больш за палову польскіх кампаній не турбуе канкурэнцыя з боку ўкраінскіх кампаній. 53% з іх лічаць, што ўплыў гэтых кампаній на іх дзейнасць слабы або вельмі слабы.
IAR/ав