Польская кампанія Orlen Synthos Green Energy і амерыканская кампанія GE Vernova Hitachi падпісалі пагадненне аб распрацоўцы польскага праекту малога ядзернага рэактара (SMR).
Падчас прэс-канферэнцыі Мілаш Мотыка заявіў, што падпісанае ў Вашынгтоне пагадненне зʼяўляецца фармальным крокам да будаўніцтва польскага парку малых рэактараў SMR. «Гэта пацвярджае, што Польшча не толькі хоча, але і робіць усё магчымае, каб быць лідэрам у развіцці гэтага сектару ў Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», – сказаў ён.
Міністр дадаў, што Польшча можа быць еўрапейскім лідарам у тэхналогіі SMR, што падтрымлівае прамысловасць і прыводзіць да стабільных цэн на энергію для спажыўцоў. «Гэта гістарычная падзея, якая, безумоўна, будзе спрыяць кірунку, які Польшча зараз задае па ўсёй Еўропе – развіццю ядзернай энергетыкі з нізкім узроўнем выкідаў», – дадаў Мотыка, запэўніўшы, што гэта яшчэ адзін крок да ўмацавання польска-амерыканскага альянсу.
Падчас візіту ў Вашынгтон міністра энергетыкі суправаджаў Войцех Врона, дзяржаўны сакратар Міністэрства энергетыкі і ўрадавы ўпаўнаважаны па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры.
ПР/юл