Нацыянальная падатковая адміністрацыя і Агенцтва ўнутранай бяспекі паведамілі, што да гэтага датычныя чацвёра грамадзян Беларусі і двое грамадзян Польшчы.
Іх падазраюць у спробе незаконнай перадачы ў Расію праз тэрыторыю Беларусі абсталявання, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці інтэгральных схем, сярод іншага, пры зборцы баявых беспілотнікаў.
Як гаворыцца ў заяве, «дзеянні польскіх праваахоўных органаў маглі спрыяць зрыву паставак ваеннай тэхнікі войскам Расійскай Федэрацыі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны».
Нацыянальная пракуратура абвінаваціла затрыманых, сярод іншага, у парушэнні так званага Закона аб санкцыях, які ўводзіць «спецыяльныя рашэнні для супрацьдзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бяспекі», махлярстве і падатковых крымінальных абвінавачваннях, звязаных з аперацыямі з замежнай валютай.
Падазраваным пагражае пазбаўленне волі на тэрмін не менш за тры гады. Службы паведамляюць, што разгляд справы працягваецца.
ПР/юл