Згодна з апытаннем IPSOS, праведзеным для TVP Info, партыя Дональда Туска атрымала б 29 працэнтаў галасоў, а групоўка Яраслава Качыньскага – 26 працэнтаў.
«Канфедэрацыя» заняла трэцяе месца з 14 працэнтамі выбарцаў. Далей ідуць «Канфедэрацыя Польскай кароны» з 7 працэнтамі, «Левыя» з 6 працэнтамі і партыя «Razem» з 5 працэнтамі. Польская сялянская партыя (PSL) і рух «Польшча 2050» – з падтрымкай каля 2 працэнтаў кожная не прайшлі б у Сейм.
Згодна з апытаннем, 50 працэнтаў рэспандэнтаў былі поўныя рашучасці галасаваць на выбарах. 12 працэнтаў заявілі, што, верагодна, будуць галасаваць. 18 працэнтаў адказалі «напэўна, не», а 14 працэнтаў заявілі пра рашучае нежаданне галасаваць.
Апытанне было праведзена кампаніяй IPSOS 19-20 лютага сярод 1000 дарослых палякаў па ўсёй краіне.
ПР/юл