Першы кластар сістэмы выяўлення беспілотнікаў пачаў працу на беларуска-польскай мяжы. Праз нейкі час уся польская ўсходняя сухапутная і марская мяжа будуць абсталяваны такой тэхнікай.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміла, што на мяжы з Беларуссю плануецца запусціць пяць кластараў.
Сістэма выяўлення беспілотнікаў, якая ахоплівае некалькі дзясяткаў кіламетраў мяжы, складаецца з двух кампанентаў, сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвіньскі.
— Гэта радары, якія прызначаныя для выяўлення самалётаў, і сістэма радыёсканавання, задача якой — ідэнтыфікацыя аб'ектаў з высокай дакладнасцю.
Таксама стала вядома, што Польшча пачала ўзводзіць другую агароджу на мяжы з Беларуссю. Новы барʼер будзе ўяўляць сабой чатырохметровую сетку.
вс