Беларуская Служба

Канстытуцыя 3 мая была рэвалюцыйным прававым актам — гісторык

03.05.2026 16:32
Прыняцце закона стала магчымым дзякуючы патрыятычным групам, якія разумелі важнасць рэфармавання Рэчы Паспалітай Польшчы.
    3  1791 .
Карціна Яна Матэйкі «Канстытуцыя 3 мая 1791 года».Polona.pl

235 гадоў таму Чатырохгадовы сейм прыняў так званы закон аб уладзе. Ён увайшоў у гісторыю як Канстытуцыя 3 мая — другая ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША і першая прапісаная канстытуцыя ў Еўропе.

Асноўны закон, прыняты 3 мая 1791 года, быў рэвалюцыйным прававым актам, падкрэслівае гісторык, прафесар Пётр Угнеўскі (Piotr Ugniewski) з Варшаўскага ўніверсітэта.

— Сейм, працу якога на працягу многіх гадоў паралізавала liberum veto (права аднаго дэпутата спыніць працу Сейма – рэд.), мог цяпер вырашаць пытанні большасцю галасоў. Таксама была ўзмоцнена выканаўчая ўлада — адмовіліся ад выбараў чарговага караля і прынялі права, якое павінна было прывесці да перадачы трона ў спадчыну. Таксама былі ўведзеныя змяненні, якія павінны былі прывесці да набліжэння шляхты і мяшчан. Так што, можна сказаць, што ўдалося дасягнуць кампраміс паміж рознымі сіламі ў імя агульнага дабра.

Прыняцце закона стала магчымым дзякуючы патрыятычным групам, якія разумелі важнасць рэфармавання Рэчы Паспалітай Польшчы. Прыняты закон прадугледжваў грунтоўную рэформу дзяржавы і дзяржаўных інстытутаў.

IAR/нг

Свята Канстытуцыі 3 мая – у Варшаве па традыцыі адбудзецца Забег Канстытуцыі

03.05.2026 08:10
Гэта пяцікіламетровая траса са стартам і фінішам на плошчы Трох Крыжоў.