Беларуская Служба

Цягам года заробкі ў Польшчы выраслі на 600 злотых — Польстат

13.05.2026 08:49
Зарплаты ў Польшчы павялічыліся амаль на 4% у параўнанні з апошнім кварталам 2025 года.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала апошнія дадзеныя аб заробках у краіне. Так, з іх вынікае, што сярэдні заробак па краіне ў першым квартале бягучага года склаў 9 тыс. 562 злотыя без выліку падаткаў і ўзносаў. На рукі атрымліваецца 6 тыс. 848 злотых (амаль 1 тыс. 620 еўра) Гэта на 6,7% больш, чым у аналагічным перыядзе 2025 года. Цягам года заробкі «бруднымі» выраслі на 600 злотых альбо ў пераліку на 140 еўра.

Калі ж параўноўваць з апошнім кварталам 2025 года, то зарплаты ў Польшчы павялічыліся на 3,97%.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра тое, што заробкі ў Польшчы працягваюць расці, хоць тэмп павелічэння зарплат стабілізуецца — ён не такі хуткі, як было раней.

вс