Сацыялагічная кампанія United Surveys by IBRiS па замове выдання Wirtualna Polska правяла апытанне, датычнае палітычных сімпатый палякаў. Калі б парламенцкія выбары адбыліся на гэтым тыдні, то 32,5% рэспандэнтаў прагаласавалі б за кіруючую актуальна цэнтрысцкую «Грамадзянскую кааліцыю».
Галоўная палітычная апазіцыйная сіла, правакаталіцкая партыя «Права і справядлівасць» заняла б другое месца, атрымаўшы 24% галасоў. Нацыяналістычная «Канфедэрацыя» ў апытанні — на трэцім месцы з падтрымкай у 13,1%.
На чацвёртым месцы — праварадыкальная «Канфедэрацыя Кароны Польскай» з падтрымкай у 9,1%. Пяцёрку на подыуме замыкаюць «Левыя» — за іх гатовыя прагаласаваць 6,8% грамадзян Польшчы.
Польская сялянская партыя, сацыял-дэмакратычная партыя «Разам» і цэнтрысцкая «Польшча 2050», якія цяпер уваходзяць у кіруючую кааліцыю, не змаглі б перакрочыць выбарчага бар’еру ў 5% і не прайшлі б у Сейм.
вс