Беларуская Служба

У Беластоку адбыўся дабрачынны забег у піжамах (ВІДЭА)

17.05.2026 17:48
Мерапрыемства было арганізаванае ў падтрымку пацыентаў беластоцкай Клінікі педыятрыі, анкалогіі і гематалогіі.
БеластокПавел Залескі/Беларуская служба Польскага радыё

Сёння жыхары Беластоку замест спартыўнай вопраткі апранулі піжамы і прынялі ўдзел у дабрачынным забегу. Мерапрыемства было арганізаванае ў падтрымку пацыентаў Клінікі педыятрыі, анкалогіі і гематалогіі Універсітэцкай дзіцячай клінічнай бальніцы Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэту.
Мерапрыемства прайшло другі па ліку раз на стадыёне Беластоцкага спартыўна-аздараўленчага цэнтру.

Акрамя забегу, быў арганізаваны дзіцячы гарадок з атракцыёнамі, гульнямі, майстар-класамі і конкурсамі. У палатках можна было набыць вырабы мясцовых рамеснікаў і крафтавыя рэгіянальныя прадукты.

вс