Беларуская Служба

У Варшаве ўшануюць памяць Юркі Моніча ды іншых барацьбітоў за незалежнасць Беларусі

22.05.2026 12:52
Былая палітзняволеная Людміла Краўчанка адзначае, што сённяшнія беларускія палітвязні працягваюць справу змагароў за незалежнасць пачатку ХХ стагоддзя.
 .
Юрка Моніч.www.radabnr.org

У суботу, 23 траўня ў Варшаве пройдзе акцыя памяці, прысвечаная Юрку Монічу — аднаму з кіраўнікоў антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі ў 1920-х гадах. Удзельнікі таксама ўшануюць памяць сучасных беларускіх герояў, загінулых палітвязняў — Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Вітольда Ашурка і ўсіх, хто загінуў за незалежнасць Беларусі.

Юрка Моніч быў кіраўніком штаба І Беларускага партызанскага аддзелу войскаў БНР і ўдзельнікам Слуцкага паўстання 1920 года. 23 траўня спаўняецца 92 гады з дня яго расстрэлу.

У акцыі возьмуць удзел Зянон Пазьняк, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, святар Вячаслаў Барок ды іншыя. Былая палітзняволеная Людміла Краўчанка адзначае, што сённяшнія беларускія палітвязні працягваюць справу змагароў за незалежнасць пачатку ХХ стагоддзя:

— Гэта прыклад для нас. Калі глядзіш на лёс пакалення Юркі Моніча, разумееш, людзі аддалі за Беларусь сваё жыццё, прайшлі пакуты. Наша ахвяра ў параўнанні з іх ахвярай — вельмі маленькая. Яны  узор, якім трэба выхоўваць дзяцей.

Мерапрыемства пачнецца а 14-й гадзіне на Rondzie Wolnej Białorusi ў польскай сталіцы.

эж

«Паштовая марка – сімвал дзяржавы, яна з’яўляецца тады, калі дзяржава становіцца незалежнай, калі ў яе з’яўляецца сцяг, герб, мова...»

04.09.2025 06:03
Гродзенец Андрэй Мялешка збірае паштовыя маркі з дзяцінства.

Даследчыца Дарота Міхалюк: Адна з прычын паразы БНР — рух за незалежнасць не змог інтэгравацца, дапускаў падзелы ўнутры сябе

05.12.2025 14:01
Паразмаўлялі з даследчыцай пра праект «Беларуская народная рэспубліка», і на што ў гістарычным досведзе варта было б звярнуць увагу сучасным палітыкам.

Постаць генерала Станіслава Булак-Балаховіча ўсё яшчэ выклікае дыскусіі і спрэчкі сярод беларускіх гісторыкаў

11.02.2026 07:00
Быў беларусам ці палякам? Героем ці авантурыстам?