Пасол Расіі ў Польшчы Георгій Міхно быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў у Варшаве. Гэта звязана з заявамі Крамля аб больш інтэнсіўных абстрэлах Кіева. У сувязі з гэтым Масква заклікала дыпламатаў пакінуць сталіцу Украіны. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр сказаў Польскаму радыё, што пачуў расійскі пасол у польскім знешнепалітычным ведамстве.
– Па-першае, мы заклікалі Расію спыніць неабгрунтаваную агрэсію на Украіну. Па-другое, не парушаць міжнародныя пагадненні і абавязацельствы.
Раней Міністэрства замежных спраў Расіі апублікавала заяву, у якой заклікала замежнікаў, у тым ліку дыпламатаў, пакінуць Кіеў з-за «планаваных удараў па ваенных цэлях і цэнтрах прыняцця рашэнняў».
вс