Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заклікаў краіны НАТА сур’ёзна паставіцца да ўсё больш частых расійскіх правакацый каля межаў Альянсу. Нагодай стаў нядаўні інцыдэнт у Румыніі, дзе расійскі дрон атакаваў у жылы дом у Галацы, параніўшы двух чалавек.
— Польшча, краіны Балтыі, цяпер Румынія. Расце колькасць расійскіх правакацый. Учора былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што спакойны сон грамадзян Еўрапейскага Саюза скончыўся. Усе ў НАТА павінны нарэшце пачаць сур’ёзна ставіцца да гэтых фактаў і словаў, — напісаў Туск.
Прэм’ер згадаў заяву Мядзведзева, які абвінаваціў краіны ЕС у ўдзеле ў вайне супраць Расіі і выступіў з пагрозамі на адрас еўрапейскіх лідараў.
Апошнія тыдні адзначыліся серыяй падобных інцыдэнтаў: парушэнні паветранай прасторы фіксаваліся ў Эстоніі, Латвіі і Літве. У адказ НАТА і краіны Еўрасаюза ўзмацняюць сістэмы супрацьпаветранай абароны і абароны ад беспілотнікаў на ўсходнім флангу Альянсу.
iar/pap/эж