Сярод затрыманых былі асобы, у дачыненні да якіх быў выдадзены еўрапейскі ордэр на арышт, і тыя, хто знаходзіўся ў вышуку Інтэрпола.
Аперацыю па ўсёй Польшчы правялі амаль 25 тысяч супрацоўнікаў паліцыі. Гэта ўжо другая аперацыя паліцыі ў гэтым годзе. 8 і 9 чэрвеня супрацоўнікі затрымалі людзей, якія знаходзіліся ў вышуку за найбольш цяжкія злачынствы, у тым ліку за згвалтаванне, удзел у арганізаванай злачыннай групе і злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Сярод затрыманых было 169 замежнікаў, большасць з якіх былі грамадзянамі Украіны. Паліцыя таксама затрымала паляка, асуджанага французскім судом за кантрабанду 133 кілаграмаў марыхуаны праз франка-іспанскую мяжу. Мужчыну прыгаварылі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Супрацоўнікі паліцыі супрацоўнічалі з Памежнай службай, якая правярала законнасць знаходжання замежнікаў. 142 замежнікі атрымалі загад пакінуць Польшчу.
ав
фота: Памежная служба Польшчы