У суботу, 27 чэрвеня, у Слубіцах была зафіксавана тэмпература 38,9 градуса Цэльсія, што з'яўляецца новым рэкордам максімальнай тэмпературы для чэрвеня за ўсю гісторыю метэаралагічных вымярэнняў у Польшчы.
Гэта азначае, што такая высокая тэмпература ніколі раней не назіралася ў Польшчы ў чэрвені.
Гэта не рэкорд усіх часоў. Абсалютна самая высокая тэмпература, зафіксаваная ў Польшчы, складае 40,2 градуса Цэльсія, якая была вымераная 29 ліпеня 1921 года ў Прушкуве ў Апольскім ваяводстве.
— Аднак сённяшнія вымярэнні паказваюць, што сёлетняя спёка ўжо ўваходзіць у гісторыю польскай метэаралогіі. Вельмі гарачая паветраная маса будзе захоўвацца цягам бліжэйшых дзён, таму, калі ласка, сачыце за бягучымі папярэджаннямі і будзьце надзвычай асцярожныя на вуліцы, — напісаў Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) у сваёй вячэрняй заяве.
Паводле прагнозаў, заўтра (28 чэрвеня) тэмпература на захадзе Польшчы можа дасягнуць 42 градусаў Цэльсія. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) абвясціў папярэджанне пра спёку трэцяга ўзроўню амаль па ўсёй краіне, за выключэннем паўночна-ўсходняй часткі краіны, рэгіёна Жыўца, Падгалля і Бяшчадаў, якое будзе дзейнічаць да 20:00 заўтра (28 чэрвеня). Чакаецца, што пахаладае ў сераду.
IAR/ав