Дырэктар пражскага офіса Польскай турыстычнай арганізацыі Павал Троян гаворыць, што ў мінулым годзе Польшчу наведалі больш за 480 тысяч чэхаў. Ён падкрэсліў, што статыстыка ўключае толькі гасцей, якія спыняюцца ў больш буйных гатэлях, таму рэальная колькасць чэшскіх турыстаў была вышэйшай.
У гэтым годзе рэкламная дзейнасць Польскай турыстычнай арганізацыі сканцэнтравана на ўсходняй частцы краіны.
— Заходняя Польшча — Ніжняя Сілезія, Вялікапольшча і Памор’е — ужо добра знаёмая чэхам. Вядома, ёсць кансерватыўныя турысты, якія з задавальненнем вяртаюцца ў тыя ж месцы. Аднак ёсць і вялікая група чэхаў, якія штогод шукаюць новыя напрамкі. Гэта магчымасць паказаць ім Вармію, Мазуры, Падляшша, Люблінскі край і Падкарпацкае ваяводства, — сказаў Павал Троян Польскаму радыё.
Развіццё транспартных сувязей паміж Польшчай і Чэхіяй становіцца ўсё больш важным. Паводле слоў дырэктара пражскага прадстаўніцтва Польскай турыстычнай арганізацыі (POT), цікавасць да падарожжаў могуць павысіць новыя авіязлучэнні паміж Браціславай у Славакіі і Гданьскам і Варшавай, якімі таксама карыстаюцца чэхі.
ав