Беларуская Служба

У бліжэйшыя дні ў Польшчы павысяцца цэны на паліва

29.06.2026 12:03
Дзяржаўная праграма «Ніжэйшыя цэны на паліва» завяршаецца.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Яе паступовае скасаванне пачалося ў сярэдзіне чэрвеня, калі стаўкі акцызаў вярнуліся да стандартнага ўзроўню. Аднак ніжэйшая стаўка ПДВ застаецца ў сіле да аўторка, 30 чэрвеня.

Барташ Арлуковіч з Грамадзянскай кааліцыі заявіў, што гэта было вельмі неабходнае рашэнне.

— Праграмы такога тыпу, якія ахоўваюць кішэнь грамадзян, патрэбныя. Яны заўсёды заканчваюцца. Сітуацыя стабілізуецца, таму ўрад павінен рацыянальна распараджацца публічнымі сродкамі.

Павал Салэк з кіруючай партыі «Права і справядлівасці» лічыць, што праграму не варта завяршаць.

 Рост цэн на паліва ў Польшчы прыпыніўся і, напэўна, праграма павінна працягвацца з улікам на вакацыі і ўсю эканоміку. Гэта будзе кепска ўспрынята палякамі, асабліва напярэдадні вакацый.

Паводле экспертаў з лодзінскага бюро Reflex, поўнае спыненне праграмы «Ніжэйшыя цэны на паліва» можа азначаць павышэнне цэн на бензін і дызельнае паліва на 40-60 грошай за літр.

Урадавая праграма пачала дзейнічаць у канцы сакавіка. Гэта стала рэакцыяй урада на рэзкі рост сусветных цэн на нафту і паліва пасля абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе і блакады Армузскага праліва.

ав