Беларуская Служба

Капітан польскай зборнай Роберт Левандоўскі стаў «пажарнікам»

30.06.2026 14:26
Польскі футбаліст падпісаў двухгадовы кантракт з вядомым амерыканскім клубам.
Футболwsyperek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Роберт Левандоўскі будзе гуляць за «Чыкага Файр». Капітан зборнай Польшчы падпісаў двухгадовы кантракт і стаў «пажарнікам» — такую мянушку даюць гульцам згаданага футбольнага клуба.

«Чыкага Файр» пацвердзіў падпісанне кантракту ў сацыяльных сетках, падкрэсліўшы вялікія дасягненні паляка.

— Роберт увасабляе гэтыя каштоўнасці і прадстаўляе стандарты, якіх заслугоўвае гэты горад. Ён сапраўдны чэмпіён, — сказаў трэнер «Чыкага Файр» Грэг Берхальтэр, словы якога цытуе сайт клуба.

Журналіст мясцовага польскамоўнага радыё «Wietrzne Radio Polski FM» Януш Басоўскі(Janusz Bosowski) кажа, што гэта выдатная падзея для мясцовых палякаў.

— Роберт Левандоўскі, магчыма, і не пераўзыдзе самых папулярных амерыканскіх спартсменаў з NBA, NHL ці амерыканскага футбола, але для польскай і мексіканскай дыяспараў, якія ў вялікай колькасці насяляюць Чыкага, ён будзе каралём, — пераконвае журналіст.

«Чыкага Файр» мае багатую польскую гісторыю. Адзіны чэмпіёнскі тытул клуба выйгралі трое палякаў: Пётр Новак, Раман Касецкі і Ежы Падброжны.

IAR/аз

Роберт Левандоўскі – гэта брэнд сам у сабе, ён можа засяродзіцца на сваёй фінансавай будучыні

24.05.2026 11:13
«Ты прыйшоў зоркай, а сыходзіш легендай», – так у сацыяльных СМІ напісаў каталонскі клуб ФК «Барселона», развітваючыся з польскім футбалістам Робертам Левандоўскім.