Беларуская Служба

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае аб небяспецы грозаў з градам

01.07.2026 09:50
За апошнія 24 гадзіны пажарная служба рэагавала 975 разоў, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы, старшы капітан Войцех Гралец. 
      20  40 ,   50
Колькасць ападкаў падчас штормаў вагаецца ад 20 да 40 міліметраў, лакальна каля 50 міліметраў PAP/Marcin Bielecki

Інтэнсіўная праца пажарных была звязана з моцнымі навальніцамі, якія пракаціліся па Польшчы. Войцех Гралец паведаміў Польскаму радыё, што пажарныя былі асабліва занятыя на поўдні Польшчы.

— Больш за ўсё выездаў было на тэрыторыі Сілезскага ваяводства, больш за 550, а на тэрыторыі Вялікапольшчы — каля 100. У астатніх ваяводствах здарэнняў было выразна менш. Яны тычыліся пераважна паламаных дрэў, галінаў, лакальных падтапленняў, пашкоджаных дахаў.

Сёння (1 ліпеня), паводле прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, найбольшая верагоднасць навальніц назіраецца ва ўсходняй, паўднёвай і цэнтральнай частках краіны. Колькасць ападкаў падчас навальніц вагаецца ад 20 да 40 міліметраў, лакальна каля 50 міліметраў. Падчас іх парывы ветру могуць дасягаць лакальна 100 кіламетраў у гадзіну.

Максімальная тэмпература вагаецца ад 18 градусаў Цэльсія на ўзбярэжжы і на захадзе да каля 30 градусаў Цэльсія ў цэнтры. Найбольш цёпла будзе ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках краіны — там тэрмометры пакажуць 34-36 градусаў Цэльсія.

ав