Беларуская Служба

Канцылярыя прэзідэнта: Ёсць зялёнае святло для пастаяннай ваеннай базы ЗША ў Польшчы

02.07.2026 16:02
Верагодна, рашэнне ЗША грунтуецца на добрых адносінах паміж польскім і амерыканскім прэзідэнтамі.
  i
Марцін Пшыдач i Марка Рубіа facebook.com/prezydentpl

Ёсць зялёнае святло для пастаяннай ваеннай базы ЗША ў Польшчы, паведаміў Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Ён абмеркаваў гэтае пытанне ў Вашынгтоне з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа.

Пасля сустрэчы ён падкрэсліў, што рашэнне ЗША грунтуецца на добрых адносінах паміж польскім і амерыканскім прэзідэнтамі:

— Белы дом даў безумоўна зялёнае святло, таксама Марка Рубіа заявіў, што ён цалкам падтрымлівае змену прысутнасці з ратацыйнай на пастаянную. Я думаю, што гэта добрая навіна для нас усіх. Марка Рубіа падкрэсліў, што гэта вынік многіх фактараў, стратэгіі прысутнасці ЗША ў Еўропе, але гэта таксама, а магчыма, перш за ўсё, вынік вельмі добрых польска-амерыканскіх адносін, — заявіў Марцін Пшыдач.

Пытанне пастаяннай амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы таксама абмяркоўвалася падчас учарашняй размовы міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша і прэзідэнта Караля Наўроцкага.

IAR/аз