Беларуская Служба

У пятніцу ў Варшаве сустрэнуцца кіраўнікі МЗС Польшчы і Украіны

02.07.2026 18:00
Каментатары нагадваюць, што сустрэча адбудзецца пасля нядаўняй эскалацыі напружанасці ў польска-ўкраінскіх адносінах.
     i
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй СiбігаPAP/EPA/FRANCK ROBICHON

У пятніцу(3 ліпеня) ў Варшаве сустрэнуцца міністры замежных спраў Польшчы і Украіны, паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Мацей Вевюр(Maciej Wewiór).

Афіцыйныя падрабязнасці пакуль не апублікаваныя. Паводле старонкі «Wirtualna Polska», міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга прадставіць польскаму боку прапанову аб гістарычным дыялогу.

Быццам бы, гаворка ідзе пра ўшанаванне генерала арміі Украінскай Народнай Рэспублікі Марка Бязручку. Бязручка разам з палякамі акупаваў Кіеў у 1920 годзе і абараняў Замасць ад саветаў. Сёння ён з'яўляецца патронам, сярод іншага, плошчы ў варшаўскім раёне «Воля» і кальцавой у Вроцлаве.

Каментатары нагадваюць, што сустрэча адбудзецца пасля нядаўняй эскалацыі напружанасці ў польска-ўкраінскіх адносінах.

Спрэчка была выклікана рашэннем прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прысвоіць вайсковаму падраздзяленню званне «Героі УПА», што выклікала крытычную рэакцыю з боку польскіх уладаў і часткі грамадскасці.

У апошнія дні сумневы выклікаў таксама закон, прыняты ўкраінскім парламентам, аб стварэнні Нацыянальнага пантэона, у які ў будучыні могуць увайсці таксама асобы, адказныя за злачынствы супраць палякаў.

IAR/аз

МЗС Чэхіі пра магчымае пазбаўленне Зяленскага «Белага льва»: Няма юрыдычных падстаў

02.07.2026 14:40
Такую ідэю высунуў рух «Свабода і прамая дэмакратыя», спасылаючыся на прыклад Польшчы.