Беларуская Служба

Беларусы — другая паводле колькасці група замежных работнікаў у Польшчы

03.07.2026 18:21
70% усіх замежных работнікаў складаюць украінцы, 13% — беларусы, далей ідуць грамадзяне Індыі (1,8%) і Грузіі (1,4%).
Ілюстрацыйнае фотаhttps://internationalpublishers.org

Беларусы займаюць другое месца сярод замежнікаў, якія працуюць у Польшчы. Пра гэта сведчыць новае даследаванне Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS), прадстаўленае на VI Кангрэсе польскай статыстыкі.

Паводле справаздачы, 70% усіх замежных работнікаў складаюць украінцы, 13% — беларусы, далей ідуць грамадзяне Індыі (1,8%) і Грузіі (1,4%). Найчасцей замежнікі-мужчыны (63%) працуюць кіроўцамі грузавікоў — гэта 12,6% усіх працаўнікоў з-за мяжы. Таксама папулярныя прафесіі складскіх работнікаў (4,5%) і праграмістаў (3,1%).

Даследаванне таксама паказала, што сярод усіх замежных работнікаў у Польшчы 37% складаюць жанчыны. Найчасцей яны працуюць прадаўцамі, складскімі работніцамі і прыбіральшчыцамі. 

Аўтары даследавання адзначаюць, што замежныя работнікі застаюцца важнай часткай польскага рынку працы, асабліва ў транспартнай, лагістычнай і ІТ-сферах.

pap/эж