Беларуская Служба

Польскія памежнікі затрымалі 54 нелегальных мігрантаў на мяжы з Літвой

03.07.2026 16:16
Сярод затрыманых — 30 грамадзян Пакістана, 15 грамадзян Афганістана і 9 грамадзян Бангладэш. 
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Памежная служба Польшчы сумесна з Мытна-падатковай службай прадухіліла спробу нелегальна уехаць у краіну 54 мігрантаў. Людзей выявілі ў паўпрычэпе грузавіка падчас праверкі на часовым пункце пропуску ў Будзіску.

— Сёння на часовым памежным пераходзе ў Будзіску супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай службы сумесна з супрацоўнікамі Мытна-падатковай службы затрымалі кіроўцу — грамадзяніна Румыніі, які перавозіў у грузавым аўтамабілі 54 замежнікаў. Падчас праведзеных мерапрыемстваў устаноўлена, што кіроўца перавозіў гэтых замежнікаў з тэрыторыі Латвіі, — паведаміла прэс-афіцэрка Падляскага аддзела Памежнай службы Эвеліна Ляўковіч.

Сярод затрыманых — 30 грамадзян Пакістана, 15 грамадзян Афганістана і 9 грамадзян Бангладэш. З пачатку года праз літоўскі ўчастак мяжы нелегальна трапіць у Польшчу спрабавалі больш за 750 чалавек.

iar/эж