NASK(«Навукова-акадэмічная камп'ютэрная сетка — Нацыянальны даследчы інстытут») — вядучая польская навуковая ўстанова, адказная за кібербяспеку, расследуе змены назвы некаторых абʼектаў у «Google Maps».
Учора (5 ліпеня) на інтэрнэтных мапах зʼявіліся фальшывыя назвы некаторых месцаў у Варшаве, у тым ліку «Заўзятарскі палац« (поль. Kibolski pałac) замест Прэзідэнцкага палаца і «Сускі сад»(поль. Suski ogród) замест Саксонскага саду.
Невядома, хто стаіць за гэтымі зменамі — ці гэта быў жарт, ці вынік хакерскай атакі.
Караль Бойкэ(Karol Bojke) з «CERT Polska», які працуе ў рамках NASK, паведаміў, што эксперты, Міністэрства лічбавых тэхналогій і Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю працягваюць сачыць за сітуацыяй.
— Каманда «CERT Polska» ноччу з 5 на 6 ліпеня паведаміла кампаніі «Google» — уласніку сэрвісу «Google Maps» пра шэраг выяўленых фальшывых назваў. Некаторыя з іх ужо былі выпраўлены. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй, — заявіў эксперт.
— Канцылярыя прэзідэнта заўважыла змену назвы Прэзідэнцкага палаца і сядзібы Бюро нацыянальнай бяспекі адразу пасля таго, як змены зʼявіліся ў «Google Maps», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Рафал Ляськевіч (Rafał Leśkiewicz).
Ён таксама адзначыў, што змены назваў закранулі дзясяткі месцаў у Варшаве.
Некаторыя з іх былі абразлівымі і вульгарнымі.
IAR/аз