Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча чакае аднаўлення ратацыі больш як 10 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў

09.07.2026 13:19
Польшча выдаткоўвае каля 15 тыс. долараў у год на знаходжанне кожнага амерыканскага вайскоўца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Ратацыя амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы ў колькасці больш як 10 тыс. чалавек павінна быць адноўлена ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Кfсіняк-Камыш пасля перамоў з кіраўніком Пентагона Пітам Хегсетам на саміце НАТА ў Анкары.

Паводле міністра, перагляд ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе не закране Польшчу негатыўна, а можа прывесці да павелічэння і замацавання амерыканскіх сіл у краіне. Касіняк-Камыш падкрэсліў, што прысутнасць войскаў ЗША з'яўляецца інвестыцыяй у бяспеку, а не выдаткам. Палітык таксама паведаміў, што Польшча выдаткоўвае каля 15 тыс. долараў у год на знаходжанне кожнага амерыканскага вайскоўца.

Адной з тэм перамоў стала магчымая вытворчасць і абслугоўванне ракет для сістэм Patriot. Польшча разам з Германіяй, Нідэрландамі і Швецыяй атрымала магчымасць удзельнічаць у перадачы тэхналогій, звязаных з вытворчасцю і рамонтам гэтых ракетных сістэм.

iar/эж