Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Права і справядлівасць» прапануе прыняць рэзалюцыю супраць членства Украіны ў Еўрасаюзе

11.07.2026 13:02
Гэта адказ правых сілаў на рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прысвоіць вайсковаму падраздзяленню званне «Героі УПА».
Пшэмыслаў Чарнэк PAP/Darek Delmanowicz

Апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) накіруе ў Сейм праект рэзалюцыі супраць членства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе. Пра гэта заявіў кандыдат ад ПіС на пасаду прэм'ер-міністра Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek).

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Павел Салэк (Paweł Sałek) заявіў у Трэцяй праграме грамадскага Польскага радыё, што Польшча не можа быць стратнай у выніку супрацы з Украінай.

— Гэта рэальная праблема, бо некаторыя рашэнні прымаюцца без нашага ўдзелу. Між тым, у нас з Украінай надалей не вырашаныя пытанні, якія датычацца сельскай гаспадаркі, транспарту і некаторых іншых сфер… Яны павінны быць вырашаныя. Як найбуйнейшы хаўруснік і сябар Украіны Польшча не можам быць стратнай у гэтым супрацоўніцтве, — лічыць дэпутат.

У сваю чаргу Себастыян Гаеўскі (Sebastian Gajewski) з «Новых левых сілаў» лічыць праект рэзалюцыі адназначна неабгрунтаваным.

 Польшча, як і кожная іншая краіна — член ЕС, мае поўны кантроль над працэсам пашырэння, то бок закрыццё кожнага этапу перамоваў патрабуе аднагалоснасці. Таксама далучэнне краіны да ЕС патрабуе ратыфікацыі ўсімі краінамі-членамі. Мы не толькі сочым за сітуацыяй, але, як і кожная іншая краіна, можам прыпыніць гэты працэс у любы час,  заявіў дэпутат.

Рэзалюцыя  гэта адказ правых сілаў на рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прысвоіць вайсковаму падраздзяленню званне «Героі УПА», што выклікала крытычную рэакцыю з боку польскіх уладаў і часткі грамадскасці.

 Еўрапейскі Саюз не можа мець сярод сваіх членаў краіны, якая адкрыта спасылаецца на найгоршую магчымую спадчыну,  напісаў Пшэмыслаў Чарнэк на платформе X.

IAR/аз

МЗС Чэхіі пра магчымае пазбаўленне Зяленскага «Белага льва»: Няма юрыдычных падстаў

02.07.2026 14:40
Такую ідэю высунуў рух «Свабода і прамая дэмакратыя», спасылаючыся на прыклад Польшчы.

У пятніцу ў Варшаве сустрэнуцца кіраўнікі МЗС Польшчы і Украіны

02.07.2026 18:00
Каментатары нагадваюць, што сустрэча адбудзецца пасля нядаўняй эскалацыі напружанасці ў польска-ўкраінскіх адносінах.