Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 300 скаргаў на санітарныя парушэнні палякі накіравалі праз адмысловы дадатак за месяц яго працы

11.07.2026 17:01
Дадатак на мабільным тэлефоне дазваляе далучаць да паведамлення доказы, такія як фота, відэа ці дакументы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сумніўнай якасці харчаванне і вада, негігіенічныя ўмовы ў рэстаранах, брудныя месцы для купання і басейны. Між іншым, пра такія выпадкі палякі паведамілі санітарна-эпідэміялагічным службам праз дадатак mObywatel.

Такая магчымасць узнікла больш за тыдзень таму і за гэты час палякі ўжо больш як 300 разоў паведамлялі пра сітуацыі, якія, паводле іх, пагражаюць грамадскаму здароўю, кажа Галоўны санітарны інспектар краіны доктар Павел Гжэсёўскі (Paweł Grzesiowski).

— Падчас падарожжа ці адпачынку мы бачым, што, напрыклад, умовы падачы ежы выклікаюць сумневы. Мы можам паведаміць пра гэта, а наш інспектар адправіцца на месца з мэтай праверкі. Дзякуючы гэтаму мы ў стане хутка ліквідаваць патэнцыйную пагрозу, напрыклад, масавага атручвання, — кажа лекар.

Дадатак дазваляе далучаць да паведамлення доказы, такія як фота, відэа ці дакументы. 90 працэнтаў праверак інспектары ажыццяўляюць у дзень атрымання паведамлення.

IAR/аз

Расце колькасць скаргаў пацыентаў на перагружаных працай лекараў

08.07.2026 13:01
Сярод іншага, пацыенты скардзяцца таксама на лекараў з Украіны і Беларусі.